З-за жорсткага парушэння правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі Данія адмаўляецца ехаць на Чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску ў 2021 годзе. Дырэктар дацкага хакейнага саюза Ульрык Ларсен заявіў, што Федэрацыя разглядае варыянт байкатавання ЧС-2021 у беларускай сталіцы. Пра гэта паведамляе «Трыбуна».
Ульрык Ларсен сказаў, што сустракаўся з прадстаўнікамі хакейных федэрацый суседніх краін і застаўся перакананы ў тым, што ўсе паўночныя краіны падзяляюць пазіцыю Даніі ў дачыненні да правядзення спаборніцтва ў Мінску.
вс