Звальняюць дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова, які вярнуў у Беларусь Статут Вялікага Княства Літоўскага. Яму паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме, што кантракт з ім працягнуты не будзе. Працаваць на сваёй пасадзе дырэктар музея будзе да 16 лютага, паведамляе "Еўрарадыё" са спасылкай на TUT.BY.
Музеем гісторыі Магілёва Бацюкоў кіруе з 2011 года. Ён здолеў папоўніць калекцыю ўнікальнымі артэфактамі, у тым ліку вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ. Грошы на гэта музей збіраў з ахвяраванняў грамадзян і прадпрыемстваў.
Пасля выбараў 2020 года Бацюкоў разам з шасцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем «нематываванай жорсткасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў». Таксама ў лісце было патрабаванне адстаўкі Лукашэнкі.
У кастрычніку 2020-га Бацюкова за ўдзел у трох акцыях пратэсту аштрафавалі на 621 рубель.
вс