Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З 1 лютага лекі падаражэюць прыкладна на 10%

08.01.2021 14:24
Чыноўнікі паднялі стаўкі падатку на даданую вартасць на ўвоз і продаж лекаў і медычных вырабаў. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay/Vnukko

Аптэкі рыхтуюцца да падаражэння лекаў і медпрэпаратаў з лютага. Рост коштаў складзе каля 10%. Некаторыя ўдзельнікі рынку рэкамендуюць тым, у каго хранічныя захворванні і трэба пастаянна прымаць прэпараты, купіць іх у студзені да падаражэння - паведамляе Беларускі партызан.

З 1 студзеня чыноўнікі паднялі стаўкі падатку на даданую вартасць на ўвоз і продаж лекаў і медычных вырабаў. З гэтага месяца тыя партыі тавару, якія ўвозяць у краіну, павінны абкладацца ПДВ у 10%, а на ўвезеныя да гэтага года лекі трэба перагледзець цэны да 1 лютага.

Аптэчныя сеткі распавядаюць, што маюць намер «цягнуць да апошняга» з павышэннем цэн, гэта значыць да пачатку лютага. Удзельнікі рынка кажуць, што падаражэе большасць лекавых вырабаў. Гаворка ідзе пра падаражэнне не толькі імпартных лекаў. Паколькі ў шмат якіх беларускіх леках ёсць замежныя кампаненты, на якія таксама падвысілі ПДВ, то цэны таксама вырастуць і на іх.

нг