Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных спраў Літвы

08.01.2021 18:10
У Літве паявяцца новыя крымінальныя справы паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі.
.        .
С. Ціханоўская і новы міністр замежных спраў Літвы Г. ЛандсбергісФота: Lithuanian MFA

Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных спраў Літвы Габрыэлюсам Лансбергісам і віцэ-міністрам Мантасам Адаменасам. Прадстаўнікі літоўскага ўраду абяцалі, што зробяць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам дасягнуць мэтаў: правядзення сумленных і свабодных выбараў – паведамляе сайт Ціханоўскай.

Падчас сустрэчы было заяўлена, між іншым, што Літва будзе ўводзіць забарону на ўезд і выдачу візаў тым, хто ўдзельнічаў у фальсіфікацыі выбараў і здзяйсняў іншыя злачынствы супраць беларусаў. Таксама ў дзяржаве паявяцца новыя крымінальныя справы паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі.

нг