Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных спраў Літвы Габрыэлюсам Лансбергісам і віцэ-міністрам Мантасам Адаменасам. Прадстаўнікі літоўскага ўраду абяцалі, што зробяць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам дасягнуць мэтаў: правядзення сумленных і свабодных выбараў – паведамляе сайт Ціханоўскай.
Падчас сустрэчы было заяўлена, між іншым, што Літва будзе ўводзіць забарону на ўезд і выдачу візаў тым, хто ўдзельнічаў у фальсіфікацыі выбараў і здзяйсняў іншыя злачынствы супраць беларусаў. Таксама ў дзяржаве паявяцца новыя крымінальныя справы паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі.
нг