Святлана Ціханоўская: Калі Чэмпіянат свету не перанясуць з Мінска, многія зборныя будуць яго байкатаваць.
-Большасць краін не жадаюць удзельнічаць у палітычным шоў Лукашэнкі. Пакуль у Беларусі больш за 160 палітзняволеных і тысячы сядзяць у турмах, ні пра якое спартыўнае свята не можа быць гаворкі. Мы сустрэлі поўнае разуменне партнёраў у гэтым пытанні, – заявіла Ціханоўская.
Па дадзеных Ціханоўскай, у падтрымку пераносу або байкоту ўжо выступілі ў тым ліку прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын, дырэктар Дацкага хакейнага саюза Ульрык Ларсен, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея IIHF фін Калерва Кумала, дэпутаты Бундэстагу, Кангрэсу ЗША і іншыя.
ав