Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка паабяцаў праект новай Канстытуцыі Беларусі да канца года

10.01.2021 14:30
«І тады на рэферэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці ня быць».
Аляксандр ЛукашэнкаАўтар: Okras - Уласны твор, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34558726

Праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021 года, яго лёс людзі вырашаць на рэферэндуме, паведамляе «Свабода».

Інтэрв’ю, якое Лукашэнка даў тэлеканалу «Россия-1», і якое цытуе расійскае агенцтва ТАСС было запісана напярэдадні Новага году.

«Думаю, што да канца наступнага году праект новай Канстытуцыі будзе гатовы. І тады на рэферэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці не быць», – сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе 2020 году, наведваючы мінскі шпіталь нумар 6, выказаўся наконт канстытуцыйнай рэформы:

«Ніякую Канстытуцыю я пад сябе не раблю. З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзідэнтам працаваць не буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносце. І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў», - запэўніваў кіраўнік Беларусі.

аз