Праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021 года, яго лёс людзі вырашаць на рэферэндуме, паведамляе «Свабода».
Інтэрв’ю, якое Лукашэнка даў тэлеканалу «Россия-1», і якое цытуе расійскае агенцтва ТАСС было запісана напярэдадні Новага году.
«Думаю, што да канца наступнага году праект новай Канстытуцыі будзе гатовы. І тады на рэферэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці не быць», – сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе 2020 году, наведваючы мінскі шпіталь нумар 6, выказаўся наконт канстытуцыйнай рэформы:
«Ніякую Канстытуцыю я пад сябе не раблю. З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзідэнтам працаваць не буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносце. І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў», - запэўніваў кіраўнік Беларусі.
аз