Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Мы верым у перамогу!»: па ўсёй краіне праходзяць акцыі пратэсту

10.01.2021 12:40
Паступаюць першыя паведамленні пра затрыманні ўдзельнікаў сённяшніх акцый пратэсту.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneuzhursky/shutterstock.com

Ад самай раніцы ў інтэрнэце пачалі з'яўляцца відэа і фота калон пад бела-чырвона-белымі сцягамі з розных куткоў Беларусі, паведамляе «Наша Ніва». Шмат лакальных шэсцяў прайшло ў Мінску: Серабранка, Зялёны Луг, раён Камвольнага камбіната, Лебядзіны, Каменная Горка, Курасоўшчына і Сеніца.

Ва Уруччы зладзілі флэшмоб: на усіх балконах аднаго з дамоў адначасова залуналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Да жыхароў сталіцы далучыліся, між іншым, Магілёў, і Навагрудак.

Паступаюць першыя паведамленні пра затрыманні ўдзельнікаў сённяшніх акцый пратэсту. Падчас акцый 8 і 9 студзеня былі затрыманыя як мінімум 14 чалавек. Нагадваем, сёння 155-ы дзень паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

аз