Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі ў цэнтр украінскай сталіцы з нацыянальнымі беларускімі і ўкраінскімі сцягамі і плакатамі, перадае "Радыё Свабода". Сярод удзельнікаў былі і беларускія ўцекачы ва Украіне, якія з'ехалі, хаваючыся ад рэпрэсій на радзіме. Адна з іх – Іна Зайцава, якая выходзіла на маршы пратэсту ў Мінску ў вясельнай белай сукенцы з чырвонай паласой. Цяпер яна пераехала ў Кіеў.
Акцыі салідарнасці з беларусамі сёння таксама прайшлі ў польскім Беластоку, украінскім Львове і нарвежскім Осла.
эж