Моцныя снегапады абышлі Віцебск і гэта дазволіла 10 студзеня віцяблянам прайсці па дварах і вуліцах гораду. Дваровыя акцыі прайшлі ў духу яднання ў змаганні за сумленныя выбары і свабоду. А гасцяваць адзін у аднаго мікрараёнамі стала ўжо ў Віцебску добрай традыцыяй (устаўка). Не забываюць актывісты і пра палітвязняў, якія застаюцца за кратамі (устаўка). Пратэстоўцы таксама перадалі прывітанне сталіцы, нагадаўшы, што рэгіёны не застаюцца ўбаку.
Святаслаў Бруйко