Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь спыніла дамову на рэгулярныя чыгуначныя перавозкі нафтапрадуктаў у порт Клайпеды

11.01.2021 11:07
Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі і пасля таго, як Літва падтрымала дэмакратычныя памкненні беларускага народа, Лукашэнка пагразіў перанакіраваць беларускія таварныя патокі з літоўскіх партоў у расійскія.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock.com/Aleksandr Lupin

Беларуская нафтавая кампанія (БНК) не прадоўжыла дамовы з літоўскім чыгуначным перавозчыкам, які дастаўляў прадукцыю з Мазырскага НПЗ у Клайпедскі порт. Пры гэтым бакі ўзгаднілі пастаўкі на студзень 2021 года, якія цяпер будуць адбывацца толькі пры неабходнасці, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

31 снежня 2020 года закончыўся тэрмін дзеяння трохгадовай дамовы паміж літоўскай кампаніяй LTG Cargo і беларускім бокам, таму са студзеня беларускія грузы будуць перавозіцца толькі пры патрэбе БНК і без абавязацельстваў. LTG Cargo і БНК дамовіліся аб аб’ёмах перавозкі грузаў у Клайпедскі порт у першы месяц 2021 года. Паводле дадзеных, гэта 60-70 тыс. тонаў цёмных нафтапрадуктаў.

У 2020 годзе LTG Cargo перавезла 2 млн тон грузаў БНК – нафты і нафтапрадуктаў, што склала 3,7% сукупнага гадавога патоку грузаў літоўскай кампаніі.

Нафтапрадукты БНК перавозяцца па чыгунцы з Мазырскага НПЗ у Клайпеду – найбліжэйшы марскі порт, дзе адбываецца загрузка на судны.

Пасля жорсткага падаўлення народных пратэстаў у Беларусі і пасля таго, як Літва падтрымала дэмакратычныя памкненні беларускага народа, дыктатар Лукашэнка пагразіў перанакіраваць беларускія таварныя патокі з літоўскіх партоў у расійскія.

вс