Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ігара Лосіка, які галадае ўжо 28 дзён, суд пакінуў пад вартай

11.01.2021 12:00
Пра ход расследавання справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома.
Ігар Лосік Фота: "Радыё Свабода"

11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на атрыманне пад вартай яго падабароннага, паведамляе «Радыё Свабода». Скаргу пакінулі без задавальнення. Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. Ён трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня з'явілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, па словах ягонай жонкі Дар’і Лосік, гэта ня так. У жодзінскім СІЗА ўзнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму знаходзіцца там.

Пра ход расследавання справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома. Яго адвакат Дзмітры Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаванні. Ён збіраецца наведаць Лосіка ў СІЗА Жодзіна 12 студзеня.

эж