Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

11.01.2021 14:39
Сучасныя дзеячы беларускай культуры чытаюць творы сваіх папярэднікаў закатаваных у сталінскія часы. 
«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»https://budzma.by/news/slovy-macniej-1.html

Дзеячы беларускай культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.

Відэапраект пад назвай «Словы мацней» запусціла кампанія «Будзьма беларусамі!», Саюз беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтр. У першым роліку выступіў музыка Аляксандр Памідораў, які быў затрыманы 19 верасня падчас сяброўскай сустрэчы на вуліцы Ангарскай у Мінску- выйшаў на волю 27 верасня.

Аляксандр Памідораў прачытаў фрагмент "Лірыкі двух нараджэнняў" закатаванага НКУС-ам Зяма Піваварава.