Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская адрэагавала на заяву прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля

11.01.2021 15:48
«Швейцарац Фазель мог бы абараняць грамадзянку Швейцарыі Наталлю Херш, якую «сумленны суд» прысудзіў да 2,5 гадоў зняволення за зрыў балаклавы з амапаўца».
.
.KeithJJ/pixabay.com/CCO

Святлана Ціханоўская адрэагавала на заяву прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея (МФХ) Рэнэ Фазеля пра чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі

Ціханоўская заклікае ўсе нацыянальныя федэрацыі байкатаваць Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі.

«Візіт Рэнэ Фазеля ў Мінск паказаў непаслядоўнасць, якая можа нашкодзіць рэпутацыі самой Міжнароднай федэрацыі па хакею IIHF»  – напісала Святлана Ціханоўская ў сваім ТК.

- Спартыўнае свята не можа праходзіць у краіне, дзе палітвязні сядзяць у карцэрах у некалькіх кіламетрах ад лядовых арэн. Швейцарац Фазель мог бы абараняць грамадзянку Швейцарыі Наталлю Херш, якую «сумленны суд» прысудзіў да 2,5 гадоў зняволення за зрыў балаклавы з амапаўца. Замест гэтага ён марудзіць з заявамі і ставіць пад сумнеў павагу да беларускага народу.

Паводле яе слоў, многія хакеісты, зборныя і федэрацыі краін не збіраюцца ехаць на чэмпіянат у Беларусь.

яс