Ініцыятыва BYPOL (https://t.me/by_pol/), якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў сілавых структур, працягвае вывучэнне матэрыялаў, звязаных з дзеючымі праваахоўнымі органамі Беларусі.
Сёння ў распараджэнне BYPOL (https://t.me/by_pol/) трапілі матэрыялы, звязаныя з колькасным складам АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Яны не толькі сведчаць пра тое, што пасля выбараў з АМАПа сышлі больш за 24% супрацоўнікаў.
Па стане на лістапад 2020 г. атрад быў укамплектаваны на 91,5%, або 583 супрацоўнікамі. Са жніўня па лістапад падраздзяленне пакінула 156 чалавек, з якіх 106 – звольнілася, 50 – перавяліся ў іншыя службы. На іх месца ў атрад прынялі 153 супрацоўнікаў, некамплект на пачатак снежня складаў – 54 адзінкі.
У цяперашні момант штатная колькасць АМАП ГУУС Мінгарвыканкама складае 637 адзінак.
яс