Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гомельскую настаўніцу пакаралі «суткамі» за карагод у лесе

11.01.2021 17:24
11 студзеня суд Цэнтральнага раёну пакараў арыштам на трое сутак 57-гадовую настаўніцу.
Do sądu wpłynął akt oskarżenia przeciwko mężczyźnie znęcającemu się nad matką
Do sądu wpłynął akt oskarżenia przeciwko mężczyźnie znęcającemu się nad matkąShutterstock/icedmocha

Паводле міліцэйскага пратаколу, 25 снежня Алена Літвінава «без дазволу выканкама прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў лясным масіве каля вёскі Новая Бухалаўка». Тады група жыхароў Гомля зладзіла навагодні пікнік – вадзілі ў лесе карагод вакол ялінкі, смажылі сала. Усе былі ў масках. Некаторыя мелі бел-чырвона-белыя сьцягі. За гэты пікнік жыхарка Гомля цяпер адбывае 7-дзённы арышт.

Алена Літвінава пяць сутак да суду – з 6 студзеня – была ў ізалятары часовага ўтрымання, хоць заканадаўства дазваляе трымаць чалавека па адміністрацыйнай справе да суду толькі 72 гадзіны.

Вечарам 6 студзеня жанчына збіралася ў царкву на службу з нагоды Раства, а апынулася ў ІЧУ.

«Правапарушэнне не даказанае. Маёй падабароннай не тлумачылі правы і абавязкі. Доказы ў справе – скрыншоты і здымкі, мая падабаронная не пацвердзіла, яна на іх ці не. Лічу, што гэтыя доказы недапушчальныя, справу трэба спыніць», – казала адвакатка.

Суддзя патлумачыў, што па міліцэйскіх дакументах настаўніца была затрыманая 9 студзеня. Што яна рабіла з 6 студзеня па 9 студзеня ў ІЧУ – не далі адказу ні міліцыянты, ні суд.

Паводле svaboda.org/яс