Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Азотаўцы судзяцца з адміністрацыяй за аднаўленне на працы

12.01.2021 12:22
У Гродне пачаўся судовы працэс па пазове 13 работнікаў «Гродна –Азот», якія былі звольнены пасля падзей 26 кастрычніка, калі заявілі аб далучэнні да агульнанацыянальнага страйку і былі разагнаныя АМАПам.
Аўдыё
  • Азотаўцы судзяцца з адміністрацыяй за аднаўленне на працы
ГроднаАзот screen/http://www.azot.by

Усіх гэтых работнікаў звольнілі за прагулы. Са скаргай у суд звярнулася пярвічная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў «Гродна Азот».

Галоўная прычына пазову ў тым, што людзей звольнілі без папярэдняй згоды з прафсаюзнай арганізацыяй у якую яны ўваходзілі.

11 студзеня ў судзе адбылося апытанне бакоў па справе. Уразіла тое, што сярод звольненых азотаўцаў чалавек, які ў гэты час знаходзіўся ў адпачынку.

Яшчэ адзін з іх быў на выходным, дваіх хлопцаў звольнілі за прагулы, хаця яны прадставілі даведкі са следчага ізалятара, дзе адбывалі адміністрацыйнае пакаранне.

Усе яны лічаць, што іх звольнілі незаконна. Вось што сказаў адзін з рабочых: «Звольнілі, як ім трэба было. Відаць, указанне паступіла звольніць партыю – вось яны і звольнілі».

Дарэчы, тады на прадпрыемстве звольнілі некалькі дзясяткаў чалавек, у суд звярнуліся толькі 13.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ