Усіх гэтых работнікаў звольнілі за прагулы. Са скаргай у суд звярнулася пярвічная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў «Гродна Азот».
Галоўная прычына пазову ў тым, што людзей звольнілі без папярэдняй згоды з прафсаюзнай арганізацыяй у якую яны ўваходзілі.
11 студзеня ў судзе адбылося апытанне бакоў па справе. Уразіла тое, што сярод звольненых азотаўцаў чалавек, які ў гэты час знаходзіўся ў адпачынку.
Яшчэ адзін з іх быў на выходным, дваіх хлопцаў звольнілі за прагулы, хаця яны прадставілі даведкі са следчага ізалятара, дзе адбывалі адміністрацыйнае пакаранне.
Усе яны лічаць, што іх звольнілі незаконна. Вось што сказаў адзін з рабочых: «Звольнілі, як ім трэба было. Відаць, указанне паступіла звольніць партыю – вось яны і звольнілі».
Дарэчы, тады на прадпрыемстве звольнілі некалькі дзясяткаў чалавек, у суд звярнуліся толькі 13.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ