Беларуская Служба

Пачалі судзіць аўтара ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзіміра Няронскага

13.01.2021 14:53
Гэта першы суд па «справе Ціханоўскага».
 -
Аўтар ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімір Няронскі фота: Вясна

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі «незаконных грамадска-масавага мерапрыемстваў» па ўсёй Беларусі. Гэта першы суд па «справе Ціханоўскага».

Таксама палітвязня абвінавачваюць у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама.

Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі «незаконных грамадска-масавых мерапрыемствах» па ўсёй Беларусі. Пад вартай Уладзіміра Няронскага ўтрымліваюць ужо больш васьмі месяцаў.

Вясна/ав