Працуе новы праект «Кожны дзень». Гэта летапіс пратэстаў 2020 года, якія ўвойдуць у падручнікі. Праект платформы «Голас» ставіць сваёй мэтай стварыць сістэматызаваную хроніку падзей 2020 года. Гэта дазволіць прасачыць развіццё пратэсту і эвалюцыю беларускага народа.
На сайце праекту «Кожны дзень» ужо загружаны сотні фотаздымкаў і відэазапісаў, зробленых журналістамі ў першыя месяцы пратэстаў. Усё гэта суправаджаецца хронікай навін. Хутка туды можна будзе загружаць свае фатаграфіі - плануецца стварэнне «Народнай хронікі». Разуменне таго, колькі важных рэчаў ўжо праведзена, дапаможа нам смела працягваць барацьбу, а наступныя пакаленні змогуць лепш вывучыць наш дзіўны час ужо ў Вольнай Беларусі – напісана на сайце праекту “Голас”.
нг