Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Беларусі планавалі стварыць лагер адсялення для дэманстрантаў

15.01.2021 13:30
Гэта спецыяльны лагер для асобаў, якія паўторна прынялі ўдзел у акцыі пратэсту.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ініцыятыва ByPol (яднае сілавікоў Беларусі, якія адмовіліся служаць рэжыму) апублікавала новую інфармацыю, датычную намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Карпянкова. У кастрычніку ён расказаў пра новую траўматычную зброю, якую неабходна прымяняць супраць пратэстоўцаў. Пры гэтым міністр заверыў, што Аляксандр Лукашэнка асабіста гарантуе беспакаранасць сілавікам. Акрамя таго, Карпянкоў паведаміў пра планы Лукашэнкі стварыць спецыяльны лагер для асобаў, якія паўторна прынялі ўдзел у акцыі пратэсту.

- Лагер для адсялення. Паставіць калючы дрот, абагрэў, каб кармілі іх. І там іх трымаць, пакуль усё не супакоіцца.

Лагер планавалі стварыць на базе выпраўленчай калоніі ў Івацэвічах.