На днях на допыт у ДФР выклікалі дызайнера Анатоля Лазара, выдаўца Генадзя Вінярскага.
15 студзеня знікла сувязь з кіраўніком knihi.com Алесем Яўдахам, а пазней — з Андрэем Янушкевічам з выдавецтва "Янушкевіч". Стала вядома, што выдаўцу Андрэя Янушкевіча забралі на допыт у ДФР. Да Алеся Яўдахі невядомыя званілі ў дзверы. Высветлілася, што гэта былі супрацоўнікі ДФР. Кнігараспаўсюдніка забралі на допыт, канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і кнігі.
Гэта атака на незалежную культуру ды прыватныя ініцыятывы, якім улады нічога не могуць супрацьпаставіць, толькі знішчыць, кажа беларускі культуролаг Максім Жбанкоў.
- Наша дзяржава ніколі не была гарадской ці буржуазная. Яна была і застаецца калгаснай. У гэтым калгасным раскладзе кніжнікі разумнікі заўсёды ёсць класавым ворагам.
юл