Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Журналіст затрыманы за выплату штрафаў ахвярам рэпрэсій

15.01.2021 17:18
Яго абвінавачваюць у фінансаванні масавых пратэстаў у Беларусі.
Журналіст Андрэй АляксандраўTUT.by

МУС затрымаў журналіста Андрэя Аляксандрава за тое, што ён дапамагаў затрыманым падчас масавых пратэстаў аплачваць штрафы і ўтрыманне ў ізалятарах. Пра гэта распавёў намміністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

- Андрэй Аляксандраў ды Ірына Злобіна са жніўня 2020 года займаліся фінансаваннем асоб, якія бралі ўдзел у масавых непарадках ды іншых масавых пратэстах на тэрыторыі Мінска.

Міліцыя апублікавала "схему", па якой Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна нібыта атрымлівалі грошы ад фонду byHELP на дапамогу пацярпелым  праз Facebook і інтэрнэт-сервісы. Абвінавачанне грунтуецца на запісы слоў самога  журналіста.

- Я ведаў, што Аляксей заснавальнік byHELP – гэта бачна па яго профілю ў Facebook. Я зыходзіў з прынцыпу, што дапамагаць людзям – гэта правільна. Мы сышліся на тым, што дапамагаць людзям – добра. Спісы атрымліваў ад Аляксея.

Гэта абсурд кажуць прадстаўнікі фонду ды абяцаюць працягваць выплачваць дапамогу беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій уладаў. Гаворыць адзін з каардынатараў дапамогу Аляксей Лявончык.

- Быў прадстаўлены толькі запісаны голас, самога Андрэя не паказалі. Таму я не магу каментаваць гэтую заяву. Яна магла быць зроблена пад ціскам і катаваннямі. Беларуская дзяржава любіць распускаць рукі. byHELP будзе працягваць працаваць, пакуль будзе захоўвацца да нас давер.  

юл