Аўтамабільны вытворца Skoda адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі, паведамляе „Наш Ніва”. Канцэрн Skoda - гэта афіцыйны галоўны спонсар чэмпіянатаў свету.
„Мы ганарымся тым, што з'яўляемся партнёрам чэмпіянатаў свету IIHF 28 гадоў. Але мы таксама паважаем і прасоўваем Правы чалавека. Таму Skoda адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года, калі пацвердзіцца, што Беларусь будзе прымаць гэтае спаборніцтва» — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.
Нагадаем, учора аб сваёй адмове ва ўдзеле паведаміў іншы спонсар чэмпіянату — брэнд NVEA MEN.
аз