Толькі сёння, 16 студзеня, у Беларусі пачынаецца вакцынацыя ад COVID-19. Расійскі прэпарат „Sputnik V” нарэшце прайшоў кантроль якасці. Першымі вакцыну атрымаюць медыкі, якія ўваходзяць у групу рызыкі — працуюць з каранавіруснымі пацыентамі ў так званых „чырвоных зонах”, паведамляе „Еўрарадыё”.
Перш за ўсё, плануецца прышчапіць 2285 медработнікаў Мінска, 3460 — з Брэсцкага рэгіёну, 3260 — з Віцебскага, 4365 — з Гомельскага, 1735 — з Гродзенскага, 1610 — з Магілёўскага і 2485 — з Мінскай вобласці. Каля 800 доз „Спутніка” атрымаюць медработнікі рэспубліканскіх устаноў.
Медыкі з розных установаў пацвердзілі, што на іх месцах працы былі складзеныя спісы тых, хто хоча прышчапіцца, а таксама тых, хто мусіць прышчапіцца ў абавязковым парадку. Да 16 студзеня прышчэпкі ад каранавіруснай інфекцыі не рабіліся.
Тым часам у свеце вакцынацыя ад COVID-19 пачалася яшчэ перад Новым годам.
аз