Журналістак «Белсата» Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову вінавацяць у нанясенні шкоды «Мінсктрансу» на 11 тыс. 562 рублі.
Паводле следства, яны нібыта прымалі актыўны ўдзел і кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак». У выніку гэта пацягнула за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту. Насамрэч Андрэева і Чульцова працавалі ў якасці журналістак на мірнай акцыі пратэсту на плошчы Перамен, паведамляе «Белсат».
Следства сцвярджае, што стрым журналістак пацягнуў за сабой прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. У выніку шкода «Мінсктранса» ацэненая ў вышэй названую суму.
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада. Яны прызнаныя палітвязнямі.
вс