Генеральная пракуратура Беларусі ініцыявала міжнародны вышук Паўла Латушкі.
Кіраўніку Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення інкрымінуюць здзяйсненне крымінальных злачынстваў у выглядзе «Змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357 паграждае да 12 гадоў турмы); «Стварэння экстрэмісцкага фарміраваньня» (ч.1 арт. 361-1 , да 7 гадоў турмы) «Заклікаў да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, з выкарыстаньнем СМІ і інтэрнэту» ч.3 арт. 361 да 5 гадоў турмы)
Следчы камітэт патрабуе заключэння Паўла Латушкі пад варту.
"Я лічу, што ўбуджэнне крымінальных справаў у адносінах як да мяне, так і да іншых грамадскіх дзеячоў Беларусі з'яўляецца абсалютна палітычна матываваным", -сказаў нам Латушка:
- Накіраванне матэрылаяў аб аб'яўленні ў міжнародны вышук гэта абсалютна палітычнае не прававое рашэнне. Мы можам толькі шкадаваць, што ў Беларусі здзяйсняюцца рэальныя крымінальныя злачынствы і людзі, якія забіваюць, выкарыстоўваюць гвалт у адносінах да мірных дэманстрантаў не прыцягваюцца да крымінаьнай адказнасці, нават не ўзбуджаюцца следчыя дзеянні, а ў адносінах да тых асобаў, якія выказваюць сваю нязгоду, выступаюць супраць рэпрэсій, гвалту ўзбуджаюцца крымінальняй справы і аб'яўляецца міжнародны вышук. Улады маюць на мэце зрабіць мне цяжкасці, звязаныя з міжнароднымі кантактамі. Я планую шэраг сустрэч бліжэйшымі дямі ў шэрагу еўрапейскіх сталіц. Зразумела, што тэхнічна з гэтага могуць вынікаць пэўныя шкоды. Я звярнуўся да адваката, які будзе прадстаўляць мае інтарэсы, каб паспрабаваць зменшыць усе гэтыя тэхнічныя цяжкасці.
Павел Латушка зазначыў, што ён не будзе адмяняць запланаваныя замежныя паездкі і сустрэчы.
яс