Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі вязьнямі медыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава і ягоную сяброўку Ірыну Злобіну.
Аляксандрава і Злобіну затрымалі 12 студзеня. Яны падазраюцца ў «фінансаванні пратэставай дзейнасці». Паводле міліцыі, Аляксандраў дапамагаў аплочваць штрафы асуджаным за пратэсты, сродкі для чаго перадаваліся фондам ByHelp.
У заяве праваабаронцаў гаворыцца: «Збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці толькі за факт удзелу ў мірных сходах, ня мае нічога агульнага з фінансаваньнем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не зьяўляецца злачынствам».
яс/svaboda.org