Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

СК прыпыніў праверку па справе ксяндза Вячаслава Барка

20.01.2021 14:32
Праверка скончыліся, таму што падставаў, каб абвінаваціць ксяндза Вячаслава Барка «ў экстрэмізме», у следчых няма.
Ксёндз Вячаслаў Барокфота з сайта Радыё «Рацыя»

Следчы камітэт прыпыніў праверку па справе ксяндза Вячаслава Барка. Пра гэта святар паінфармаваў у сацсетках. Менавіта з нагоды паведамленняў, размешчаных у інтэрнэце, 12 лістапада яго дапыталі ў раённым аддзеле Следчага камітэту ў Расонах, а потым распачалі праверку зместу блогаў на YouTube, Facebok і Instagram. Праверка скончыліся, таму што падставаў, каб абвінаваціць ксяндза Вячаслава Барка «ў экстрэмізме», у следчых няма, піша «Наша ніва».

вс