У Маскоўскім раёне Мінска з 18 гадзін 21 студзеня да 18 гадзін 22 студзеня будзе адсутнічаць ацяпленне ў 16 навучальных установах і 30 дзіцячых садках, вынікае з паведамлення Мінгарвыканкама. Аварыя закранула ліцэй № 1, гімназію № 10, 174, 192, сярэднія школы № 26, 154, 160, 165, 170, 181, 206, 207, 208, 209, 213 і 215, дзіцячыя сады № 94, 105, 128, 414, 430, 453, 455, 460, 496, 500, 513, 523, 524, 525, 541, 542, 544, 546, 547, 549, 551, 554, 555, 556, 557, 558, 560, 563, 564 і 576.
У дзіцячых садках будуць арганізаваны дзяжурныя групы з гарачым харчаваннем, аднак гарвыканкам просіць па магчымасці пакінуць дзяцей дома. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі заняткі пераносяцца з 22 на 23 студзеня. Будуць арганізаваны дзяжурныя групы, у якіх «будзе падтрымлівацца дапушчальная тэмпература». «Праблема закранула і жылфонд», паведамляе гарвыканкам, аднак колькасць дамоў, якія засталіся без цяпла, не называецца.
Навіны/нг