18-гадовыя Соф’я Малашэвіч і Ціхан Клюкач у 2020 годзе паступілі ў берасцейскі каледж бытавога абслугоўвання.
6 верасня Соф’я загітавала Ціхана паехаць у Мінск на марш. Каля палаца Незалежнасці Соф’я распісала фарбай з балончыка шчыты амапаўцаў і сістэму «Рубеж», танчыла, а Ціхан здымаў гэта на відэа.
Падчас следзтва асноўную віну Ціхан узяў на сябе: маўляў, ён наносіў фарбу на шчыты. На судзе хлопец сказаў, што «кожны прыстойны чалавек так бы зрабіў». Але МУС апублікавала відэа, якое зняпраўджвае гэта.
У сваім апошнім слове Соф’я прасіла не караць Ціхана пазбаўленнем волі.
Праваабаронцы прызналі Соф’ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача палітзняволенымі.
яс/svaboda.org