Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ігара Лосіка перавялі ў камеру з кругласутачным назіраннем

22.01.2021 15:07
Паведаміў аб гэтым адвакат Ігара, які наведаў падабароннага 21 студзеня ў жодзінскім СІЗА.
Ігар Лосікздымак са старонкі ПЦ "Вясна"

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар сцвярджае, што блогер выглядае не вельмі добра. Яго турбуе ціск, які змяняецца на працягу дня. Дастаткова сур’ёзна.

Ігара перавялі ў новую камеру, гэта здарылася ўчора. Гэта суседняя камера, там тры відэакамеры. У ранейшай камеры Лосіка назірання не было. Зараз Ігар фактычна знаходзіцца пад кругласутачным відэаназіраннем.

За кратамі блогер і палітвязень знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 году – ужо 209 дзён. Апошнія 39 з іх Ігар галадае.

Паводле svaboda.org/яс