Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прафсаюзы цвердзяць, што на «Гродна Азот» не абіралі дэлегатаў на Усебеларускі сход

22.01.2021 18:24
Незалежны прафсаюз прадпрыемства «Гродна Азот» выступіў з заявай адносна Усебеларускага народнага сходу.
Аўдыё
  • Прафсаюзы цвердзяць, што на “Гродна Азот” не абіралі дэлегатаў на Усебеларускі сход
ГроднаАзот screen/http://www.azot.by

У ёй гаворыцца, што на прадпрыемстве не абіралі дэлегатаў, якія будуць прадстаўляць іх інтарэсы на сходзе.

У заяве канстатуецца, што такім чынам адміністрацыя парушыла Закон «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».

У ёй адкрыта сцвярджаецца, што завадчане не абіралі дэлегатаў на Усебеларускі сход, а іх папросту прызначылі. А таму, маўляў, яны і не маюць права прадстаўляць інтарэсы азотаўцаў на гэтым форуме.

Зараз у цэхах прадпрыемства вядзецца збор подпісаў пад заявай работнікаў незалежна ад прыналежнасці да прафсаюза. Старшыня Незалежнага прафсаюза Андрэй Ханевіч кажа, што людзі неадназначна ставяцца да іх заявы.

«Многія не разумеюць трактоўку закона, даводзіцца шмат тлумачыць. Але калі тлумачыш, што гэта не адпавядае заканадаўству, тады яны разумець, што гэта насамрэч няправільна і падтрымліваюць нас».

Падобную заяву падпісалі і сябры Незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Нафтан». Яны таксама сцвярджаюць, што ніякіх сходаў у іх не праводзілася адносна вылучэння дэлегатаў.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ