Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Субота праходзіць пад знакам ланцугоў салідарнасці з палітзняволенымі

23.01.2021 11:45
Выходзяць раёны, гарады, беларуская дыяспара ў свеце.
   ,  23.01.2021
Ланцуг салідарнасці з палітзняволенымі, Мінск 23.01.2021screen: ТК-Мая краіна Беларусь

Сённяшняя субота праходзіць пад знакам ланцугоў салідарнасці з палітзняволенымі, якіх па спісе Праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі 190 чалавек.

Акцыі падтрымкі ў Мінску пачаліся з самой раніцы. На шэсці выйшлі жыхары Каменнай Горкі, Драздова, Уруччa, у Ленінскім раёне, у Масюкоўшчыне, Лошыцы, Курасоўшчыне, Чкалаўскім раёне і іншых.

У 15.00 палітзняволеных падтрымаюць кіроўцы гучнымі сігналамі. Акцыі падтрымкі праводзяць сёння таксама беларускія дыяспары ва ўсім свеце.

яс