Працягваюцца акцыі салідарнасці з Ігарам Лосікам, які галадае ўжо 40 дзён. У телеграм-каналах пішуць:
Ігар Лосік, жыві! Ты наш Герой! За цябе хвалюецца ўся краіна, нават маленькія яе жыхары!
Галадоўку ў падтрымку Ігара і іншых палітзняволеных аб'явілі некалькі чалавек: студэнткі медыцынскага ўніверсітэта БДМУ Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманян, раней Уладзіслаў Багамольнікаў, а Вольга Скорык заявіла:
-Я абʼяўляю гэтую галадоўку ў падтрымку тых людзей, якія цяпер знаходзяцца пад вартай па нейкіх абсалютна незразумелых абвінавачаннях. Перад усім да Ігара Лосіка ў мяне максімальная павага.
Свабоды Ігару Лосіку дамагаюцца таксама сёння на акцыях патрымкі палізняволеных у Беларусі.
яс/ паводле Тэлеграм-каналаў