Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцебск падтрымаў палітвязняў ланцужкамі салідарнасці

23.01.2021 17:01
Гэта першая акцыя сёлета, калі ў горадзе зноў дзяжурылі сілавікі.
Ланцуг салідарнасці ў ВіцебскуСвятаслаў Бруйко

23 студзеня па ўсёй краіне людзі станавіліся ў ланцужкі салідарнасці з палітвязнямі. Не застаўся ўбаку і Віцебск.

Жыхары горада выходзілі з самай раніцы выказаць сваю падтрымку вязням сумлення. Пратэстоўцы патрабавалі вызваліць Ігара Лосіка і расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага (устаўка). Гучалі на сённяшніх акцыях і традыцыйныя
лозунгі: «Жыве Беларусь!», «Пайшоў вон – ты і твой АМАП».

Сённяшні дзень адзначыўся вялікай канцэнтрацыяй сілавікоў у цэнтры горада, якія з'явіліся тут першы раз сёлета.

сб