У Рэчыцы завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі на жыхара горада Уладзімера Міхалка. СК абвінавачвае яго ў тым, што 1 верасня п’яным публічна выказваў абразы ў адрас Лукашэнкі ў раённай лякарні, у будынку РАУС і ў іншых грамадскіх месцах.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, цяпер заведзена пад тысячу крымінальных спраў у звязку з масавымі пратэстамі. Гаворыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
- Зараз уладамі актыўна выкарыстоўваецца крымінальны пераслед. Паводле Генпракуратуры ўзбуджана больш за 900 спраў, з іх мы ведаем больш за 650 прозвішчаў фігурантаў. Гэтыя лічбы павялічваюцца з кожным днём за кошт таго, што больш людзей трапляе ў турмы і становяцца фігурантамі крымінальных спраў.
Сёння стала вядома, што студэнта БДУІР Яна Салановіча, якому суд даў 114 дзён арышту за маршы, адлічылі з універсітэту за адсутнасць на лекцыях.
юл