Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Куды з’язджаюць беларусы

26.01.2021 07:32
Толькі за верасень і кастрычнік летась краіну пакінулі 13500 чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Robert England from Pixabay/CC0

У Беларусі няма афіцыйнай статыстыкі колькі жыхароў з’ехала за мяжу ў выніку пратэстаў. Згодна з дадзенымі Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі толькі за верасень і кастрычнік летась краіну пакінулі 13500 чалавек. У гэты лік уваходзяць і працоўныя мігранты.

Едуць беларусы, як правіла ў суседнія краіны – Польшчу, Літву, Латвію, Расію ды Украіну.

У 2020 годзе ў Польшчы заявы на міжнародную абарону падалі 407 беларусаў.

Дзеля таго, каб атрымаць такі статус патрэбна даказаць, што ў роднай краіне чалавеку пагражае небяспека. Пакуль гэтую ўмову выканалі толькі 81 чалавек.

Літва з 10 жніўня выдала беларусам 5739 дазволаў на часовае пражыванне. Па гуманітарных прычынах у Літву ўехала 787 грамадзян Беларусі.

50 заявак аб прадстаўленні прытулку падалі грамадзяне Беларусі ў Латвіі. Прычым, 49 з іх пасля прэзідэнцкіх выбараў.

У 2020 годзе ва Украіне 788 беларусаў атрымалі пастаянны від на жыхарства і 2534 часовы.

У Расію ад пераследу ўладаў бягуць не так шмат беларусаў, як у Польшчу ды Украіну. Паміж краінамі дзейнічае дамова аб экстрадыцыі тых, хто знаходзіцца ў вышуку.

Алесь Завіноўскі