«Народная Воля» паразмаўляла з Аленай Кузьміной – жанчынай, якая арганізавала правакацыю на пікеце Сяргея Ціханоўскага ў Гродне 29 мая. Пасля скандалу з ёй блогера разам з паплечнікамі затрымалі – і на свабоду ён дагэтуль не выйшаў, зазначае «Еўрарадыё».
У каментары «Народнай Волі» жанчына заявіла, што насамрэч яна ратавала Ціханоўскага ад смерці. Яна таксама паведаміла, што «арганізатар усяго – ФСБ, а ў мяне былі проста сувязі ў Расіі». Жанчына не ўдакладніла, што мела на ўвазе. Яна таксама падкрэсліла, што «можа, хутка мы станем Расійскай Федэрацыяй, і ўсе канфлікты на гэтым скончацца».
вс