Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская выступіла перад дыпламатамі з усяго свету падчас дыскусіі «ЕЗ і Беларусь ў 2021-м»

27.01.2021 18:21
Онлайн-дыскусію зладзіў Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах (ECFR).
        2021-.
Святлана Ціханоўская падчас дыскусіі "ЕЗ і Беларусь ў 2021-м".https://tsikhanouskaya.org/ru/events/news/d24eddbb0570adb.html

Святлана Ціханоўская назвала спіс дзеянняў, якімі ЕЗ можа дапамагчы беларусам:

• узмацніць санкцыі і ціск на адказных у парушэнні правоў чалавека;
• расследаваць ужо здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці;
• прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
• перанакіроўваць фінансавую дапамогу грамадзянскай супольнасці;
• узначаліць працэс медыяцыі дыялогу па мірным транзіце ўлады ў Беларусі;
• дапамагчы ў выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Святлана Ціханоўская заклікала Захад «быць больш смелымі»:

- Палітычныя пераўтварэнні ў Беларусі могуць быць дасягнуты толькі пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу, ЗША і іншых міжнародных партнёраў. Захад павінен у адзін голас выказацца пра палітычны крызіс у Беларусі. Ваша прынцыповая пазіцыя па Беларусі можа дапамагчы нам наблізіць той дзень, калі беларусы нарэшце, адновяць сваё грамадзянскае права выбіраць сваіх лідараў на свабодных і справядлівых выбарах.

- звярнулася Святлана Ціханоўская да 700 дыпламатаў ЕЗ і іншых краін.

У дыскусіі «ЕЗ і Беларусь у 2021-м», якую зладзіў Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах, выступілі міністры замежных спраў Францыі, Польшчы, Літвы і Румыніі, і прадстаўнікі Еўракамісіі.

яс