Святлана Ціханоўская назвала спіс дзеянняў, якімі ЕЗ можа дапамагчы беларусам:
• узмацніць санкцыі і ціск на адказных у парушэнні правоў чалавека;
• расследаваць ужо здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці;
• прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
• перанакіроўваць фінансавую дапамогу грамадзянскай супольнасці;
• узначаліць працэс медыяцыі дыялогу па мірным транзіце ўлады ў Беларусі;
• дапамагчы ў выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Святлана Ціханоўская заклікала Захад «быць больш смелымі»:
- Палітычныя пераўтварэнні ў Беларусі могуць быць дасягнуты толькі пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу, ЗША і іншых міжнародных партнёраў. Захад павінен у адзін голас выказацца пра палітычны крызіс у Беларусі. Ваша прынцыповая пазіцыя па Беларусі можа дапамагчы нам наблізіць той дзень, калі беларусы нарэшце, адновяць сваё грамадзянскае права выбіраць сваіх лідараў на свабодных і справядлівых выбарах.
- звярнулася Святлана Ціханоўская да 700 дыпламатаў ЕЗ і іншых краін.
У дыскусіі «ЕЗ і Беларусь у 2021-м», якую зладзіў Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах, выступілі міністры замежных спраў Францыі, Польшчы, Літвы і Румыніі, і прадстаўнікі Еўракамісіі.
яс