Адвакаты Віктара Бабарыкі звярнуліся ў Вярхоўны суд з заявай, у якой просяць накіраваць справу на разгляд у суд ніжэйшай інстанцыі, каб была магчымасць апеляцыйнага абскарджання прысуду. Пра гэта TUT.BY паведамілі адвакаты экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч.
Цяпер справа Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў Вярхоўным судзе, куды яна была перададзена з Генеральнай пракуратуры. На гэтай стадыі Вярхоўны суд павінен вызначыць, у якім судзе будзе слухацца справа.
яс