Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэжым прыгаварыў актывіста з Мастоў на год калоніі і канфіскаваў аўто

28.01.2021 17:27
Суд над Царыкевічам фактычна праходзіў у закрытым рэжыме – яго падрабязнасці невядомыя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Rikesh Attadip/Shutterstock.com

Мастоўскі раённы суд Гродзенскай вобласці асудзіў актывіста Віктара Царыкевіча за хуліганства і злоснае хуліганства. Яго пазбавілі волі тэрмінам на адзін год і канфіскавалі машыну.

Суд над Царыкевічам фактычна праходзіў у закрытым рэжыме – яго падрабязнасці невядомыя.

Тым не менш вядома ў чым вінавацілі Царыкевіча. Адно з абвінавачванняў датычыла абразы начальніка Мастоўскай міліцыі Юрыя Валяватага.

Яно нібыта было змешчана ў інтэрнэце пад здымкам міліцыянера.
А яшчэ Царыкевіча абвінавацілі ў правядзенні цэлай серыі, як гаворыцца ў матэрыялах справы, «цынічных» акцый.

Нанёс бел-чырвона-белыя лініі на дарозе паблізу вёсак у Мастоўскім раёне.
Павесіў пудзілы ў міліцэйскай форме на прыпынках і таксама побач з вёскамі.
А ў лесе паміж горадам Масты і аграгарадком Масты Правыя намаляваў на 33 дрэвах БЧБ-сцягі.

У полі расставіў таблічкі ў выглядзе рытуальных надмагілляў «з надпісамі, якія дэманструюць грэбаванне да дзяржаўнага парадку кіравання», а побач з таблічкамі паставіў труну з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі.

Вось з такой фантазіяй чалавек і зрабіў усё адзін.

Алесь Завіноўскі, Гродна