Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дыстрыб'ютар «Liqui Moly» ў Беларусі спыніў кантракт з брэндам праз адмову спансараваць ЧС па хакеі

29.01.2021 15:50
17 студзеня кампанія «Liqui Moly» адмовілася спансараваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску.
.
.KeithJJ/pixabay.com/CCO

Кампанія «OBK» – афіцыйны дыстрыбʼютар нямецкага брэнду «Liqui Moly» ў Беларусі – пастанавіла спыніць супрацу з партнёрамі. Адпаведнае паведамленне зʼявілася на афіцыйным сайце, паведамляе "Белсат".

«Як вам вядома, наш дастаўца – кампанія «Liqui Moly» – 17 студзеня абвесціла пра адмову спансараваць чэмпіянат свету па хакеі ў выпадку яго правядзення ў Мінску.
Гэтая палітызаваная заява камерцыйнай арганізацыі робіць немагчымаю нашую далейшую супрацу з гэтым дастаўцам праз цалкам відавочныя для ўсіх прычыны.

Нашае заданне – забяспечыць нашага спажыўца якасным прадуктам у найкарацейшыя тэрміны і захаваць працоўныя месцы нашых супрацоўнікаў (калег, персаналу)», – адзначае «OBK» у сваёй заяве.

17 студзеня кампанія «Liqui Moly» адмовілася спансараваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску. Раней падобным шляхам пайшлі «Škoda» і «Nivea». На наступны дзень Міжнародная федэрацыя хакею (IIHF) канчаткова пастанавіла перанесці мінскую частку турніру.

Чэмпіянат мусіў адбыцца з 21 траўня да 6 чэрвеня ў Мінску і Рызе. Цяпер у якасці другога гаспадара разглядаюць Славаччыну і Данію. Не выключаюць, што турнір адбудзецца толькі ў Латвіі.

ав