Генпракуратура рыхтуе пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкім бел-чырвона-белага сцяга. Пра гэта паведаміла тэлеканалу «Беларусь 1» афіцыйны прадстаўнік ведамства Анжаліка Курчак.
Таксама стала вядома, што ў Генпракуратуру звярнуліся «неабыякавыя» беларусы з заявай забараніць БЧБ-сімволіку і аднесці яе да экстрэмісцкай. Каб гэта адбылося, яны просяць ведамства звярнуцца ў суд. Пра гэта паведамляюць як аўтары звароту, так і дзяржаўныя СМІ.
У Генпракуратуры заявілі, што прынялі да разгляду зварот. Тым часам чыноўнікі зараз займаюцца законапраектам аб недапушчэнні гераізацыі нацызму. Для гэтага стварылі спецыяльную рабочую групу, і некаторыя ўдзельнікі як раз кажуць аб забароне БЧБ-сімволікі. Зараз законапраект, як паведамляецца, на стадыі дапрацоўкі.
У сеціве ўжо паявілася петыцыя супраць прызнання бчб-сцяга экстрэмісцкім. На раніцу пад ёй падпісалася некалькі тысяч чалавек. Таксама з самой раніцы праходзяць лакальныя акцыі ў падтрымку нацыянальнай сімволікі.
ав/tut.by