Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Фонд спартыўнай салідарнасці ініцыюе дабрачынны забег #MARATHONFORFREEDOM

30.01.2021 11:59
Прыняць удзел можа кожны, незалежна ад месцазнаходжання і гадзіннага пояса.
Аўдыё

Фонд спартыўнай салідарнасці ініцыюе дабрачынны забег #MARATHONFORFREEDOM у падтрымку беларусаў. Прыняць удзел можа кожны ў любым пункце свету.

«Ужо амаль 7 месяцаў беларусы змагаюцца за сваю свабоду. І гэтая барацьба падобная на марафон. Ва ўмовах вар'яцтва беларусам усё больш складана знаходзіць сілы, магчымасці і адвагу, каб працягваць мірна адстойваць свае правы. Правы і свабоды, гарантаваныя Канстытуцыяй. Беларусы цяпер не могуць «ганяць ва ўсю моц» – нелегітымная ўлада будуе першы ў краіне канцлагер. Неасцярожнае слова, каментар у сацсетках і нават колер адзення прыраўноўваюцца да злачынстваў. Менавіта таму мы заклікаем прабегчы МАРАФОН СВАБОДЫ ў падтрымку беларусаў».

Прыняць удзел можа кожны, незалежна ад месцазнаходжання і гадзіннага пояса. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце www.marathonforfreedom.org і атрымаць віртуальны стартавы нумар, а пасля прабегчы дыстанцыю 2334 метра ў любы дзень з 1-га па 10-га лютага.

Пасля размясціць фота з прабежкі ў стужцы і паставіць хэштэг #MARATHONFORFREEDOM і адзначыць рахунак @ sos_by_2020.

Так беларусы атрымаюць тысячы доказаў таго, што яны не адны на гэтай дыстанцыі і не адны ў гэтай барацьбе!

ав