Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь — у антылідарах у Еўропе па колькасці навуковых артыкулаў

30.01.2021 16:49
Менш, чым у Беларусі, толькі ў Малдове і Албаніі.
Вынікі даследаванняКрыніца: Сусветны банк

Сусветны банк апублікаваў статыстыку навуковых артыкулаў у краінавым разрэзе за 2018 год, падрыхтаваную Нацыянальным навуковым фондам ЗША. Абсалютная колькасць была пераведзена ў адносную на 100 000 насельніцтва, піша "Наша Ніва".
 
Беларусь апынулася ў «топ-3» краін з найменшай колькасцю апублікаваных артыкулаў на 100 тысяч насельніцтва — 12. Апярэджвае Беларусь толькі Албанія (6 артыкулаў на 100 тысяч) і Малдова (8 артыкулаў на 100 тысяч).

Ва Украіне справы крыху лепшыя, чым у Беларусі — 23 артыкулы на 100 тысяч. А вось у іншых суседзяў навуковых публікацый значна больш: у Расіі — 56, у Латвіі — 74, у Літве — 81, у Польшчы — 94, у Эстоніі — 107.

Улічваліся навуковыя і тэхнічныя артыкулы па фізіцы, біялогіі, хіміі, матэматыцы, клінічнай медыцыне, біямедыцыне, інжынерыі і тэхналогіі, а таксама па навуцы аб Зямлі і космасе з часопісаў індэксаў SCI і SSCI.

эж