Дзяржаўна-адміністрацыйны апарат узмацняе ціск на супрацоўнікаў бюджэтнай галіны, каб тыя масава падпісваліся пад адкрытым лістом рэжымных прафсаюзаў супраць санкцый ЕЗ.
У сеціве з’явіўся аўдыязапіс як Генеральны дырэктар «Гроднаэнерга» Віктар Жук 29 студзеня адчытвае падначаленых, бо ў прадпрыемствах энергетыкі дрэнна падпісваюць ліст праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў.
Лічбы, якія агучвае Віктар Жук, і праўда не могуць радаваць гендырэктара. Ад яго патрабуюць, каб ліст падпісалі мінімум 50% супрацоўнікаў. А на раніцу пятніцы, паводле яго слоў, было 17.6% падпісантаў. У некаторых філіялах «Гроднаэнерга» пагадзіліся падпісацца 1-3% супрацоўнікаў.
эж