Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады прымушаюць падпісвацца пад лістом рэжымных прафсаюзаў супраць санкцый ЕЗ (АЎДЫЁ)

30.01.2021 17:16
У сеціве з’явіўся аўдыязапіс як Генеральны дырэктар «Гроднаэнерга» адчытвае падначаленых, бо ў прадпрыемствах энергетыкі дрэнна падпісваюць ліст праўладнай прафсаюзаў.
Сцяг рэжымных прафсаюзаў Фота: 1prof.by

Дзяржаўна-адміністрацыйны апарат узмацняе ціск на супрацоўнікаў бюджэтнай галіны, каб тыя масава падпісваліся пад адкрытым лістом рэжымных прафсаюзаў супраць санкцый ЕЗ.

У сеціве з’явіўся аўдыязапіс як Генеральны дырэктар «Гроднаэнерга» Віктар Жук 29 студзеня адчытвае падначаленых, бо ў прадпрыемствах энергетыкі дрэнна падпісваюць ліст праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў.

Лічбы, якія агучвае Віктар Жук, і праўда не могуць радаваць гендырэктара. Ад яго патрабуюць, каб ліст падпісалі мінімум 50% супрацоўнікаў. А на раніцу пятніцы, паводле яго слоў, было 17.6% падпісантаў. У некаторых філіялах «Гроднаэнерга» пагадзіліся падпісацца 1-3% супрацоўнікаў.

эж